9 мая

Трансфер в аэропорт Гродно Минск. Экскурсии от 100 BYN, экскурсоводы польский, английский, немецкий, туры выходного дня, свадьбы 30руб/час, мототуризм, фотосессии для девушек на мотоцикле. VIP-туры

ЕЗIОРЫ – ПРАМЫСЛОВАЕ МЯСТЭЧКА ВАЛIЦКIХ МІХАIЛ ВАЛІЦКІ

ЕЗIОРЫ – ПРАМЫСЛОВАЕ МЯСТЭЧКА ВАЛIЦКIХ МІХАIЛ ВАЛІЦКІ

Міхаіл Міцкевіч – гэта сапраўднае імя і прозвішча будучага графа Валіцкага. Нарадзіўся ў 1746 годзе ў ваколіцах Мінска, у сям'і дробнага шляхціца з Навагрудскага павета, які набыў тут невялікі засценак. Яшчэ дзіцём Міхаіл страціў бацьку. Па тагачаснай традыцыі, асірацелых шляхецкіх дзяцей бралі сем'і багатых сваякоў. Міхаіла ўзяў дзядзька па маці, вялікакняжацкі краўчый – г. зн. разьбяр – прыдворны, у абавязкі якога ўваходзіла нарэзка страў, што падаюцца на стол караля, або магната, Бучынскага, які жыў пад Магілёвам [3].

У 18 гадоў М. Валiцкi адправiўся ў Еўропу, дзе стаў бліскучым майстрам гульні ў карты і більярд. Праз 20 гадоў вярнуўся з велізарным станам і набытым графскім тытулам, які пасля пацвердзіў i сам манарх РП. Выбітны авантурыст Еўропы, якога добра ведалі ўсе каралеўскія двары і арыстакратычныя салоны Парыжа, Вены, Варшавы, Вільні, Лондана і Пецярбурга вярнуўся на радзіму і купіў наша мястэчка Азёры. Тут ён стварыў узорную гаспадарку. Дарогі рамантаваў каменнем, засажваў дрэвамі, будаваў масты, засушваў каналамі балоты. Улічваючы вопыт каралеўскіх мануфактур А. Тызенгаўза ў Гродне, граф М. Валіцкі, пабудуе ў Азёрах самыя прыбытковыя мануфактуры – суконную (1807) і папяровую (1809 г.). На апошняй, выраблялі паперу розных гатункаў, у тым ліку філігрань – гербавую паперу з вадзянымі знакамі. Фабрыка мела дзве паравыя і папяровыя машыны, што было вялікім прагрэсам для таго часу. Акрамя іншага, М. Валіцкі пабудаваў у Азёрах фабрыку фетравых капелюшоў. Быў час, калі ўсе жыхары мястэчка фарсілі ў яго капелюшах, старажылы цяперашняга аграгарадка пацвярджаюць гэтыя звесткі, абапіраючыся на тыя, што засталіся ў іх памяці апавяданні сваіх продкаў. Каб пабудаваць і наладзіць працу на мануфактурах, запрашаў нямецкіх спецыялістаў. Пра былыя вытворчасці цяпер нагадвае дамба паміж Верхнім і Ніжнім возерамі, ды апавяданні  старажылаў [4].

На вуліцы Царкоўнай, граф Міхаiл Валіцкі пабудаваў уніяцкі храм Пятра і Паўла, прыкладна ў 1770 – 1780 гадах. А да гэтага вуліца называлася Астрынская і паказвала кірунак, адпаведна, на цяпер існуючы г.п. Астрыно. Уніяцкая царква Пятра і Паўла знаходзілася насупраць могілак, на рагу цяперашніх вуліц Піянерскай і Краснапартызанскай (Дадатак 5). У 1843 г. царква была адрамантавана на сродкі Карнэлія Валіцкага і хутчэй за ўсё, прастаяла да першай Сусветнай вайны [6].

Выснова: Міхаiл Валіцкі, народжаны Міцкевіч, заснаваў у Азёрах суконную і папяровую фабрыкі. Стаў заснавальнікам прадпрыемства па вырабу фетравых капелюшоў. Валіцкі пабудаваў уніяцкі храм Пятра і Паўла. Ўладкаванае на годным узроўні мястэчка пасля сябе перадаў сваім нашчадкам, у прыватнасці Карнэлію і  Леапольду.

Подписаться на рассылку

Please publish modules in offcanvas position.